Беларус, які знаходзіцца ў вышуку, спрабаваў збегчы ў Літву. Яго затрымалі смаргонскія памежнікі

18 лістапада ў Астравецкім раёне смаргонскія памежнікі затрымалі 34-гадовага жыхара Мінска. Малады чалавек збіраўся наўмысна незаконна трапіць у Літву.

У ходзе разбору высветлілася, што жыхар сталіцы знаходзіцца ў вышуку за ўхіленне ад адбыцця адміністрацыйнага арышту. Таксама ён з’яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе, і ў дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.

Мужчына быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне мяжы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Ён перададзены супрацоўнікам Астравецкага РАУС.

• Текст доступен на языке: Русский