Фота vivoztehniki.www.by.

28 лістапада ў Вілейцы ўрачыста адкрыюць пляцоўку для часовага захоўвання адходаў электрычнага і электроннага абсталявання і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў. У дзень адкрыцця ГУП «Вілейскае ЖКГ» праводзіць акцыю па абмене старой бытавой тэхнікі і выкарыстаных батарэек на падарункі.

Урачыстае адкрыццё і акцыю з раздачай падарункаў правядуць ад 10.30 да 12.00 па адрасе: Вілейка, вуліца Чапаева 67.

З’яўленне пляцоўкі для часовага захоўвання электрычнага і электроннага абсталявання і іншых матэрыяльных рэсурсаў дась жыхарам Вілейкі магчымасць здаць на перапрацоўку старыя тэлевізары, халадзільнікі, чайнікі і іншыя рэчы, якія ўжо прыйшлі ў непрыдатнасць і толькі займаюць месца дома або на лецішчы, перакананыя арганізатары.

Практыка стварэння пунктаў для збору адходаў, якія можна адправіць на перапрацоўку, шырока распаўсюджаная ў Еўропе. У Беларусі аналагічныя пляцоўкі ёсць толькі ў некалькіх гарадах, сярод якіх Мар’іна Горка і Бабруйск.

Пааасобны збор і перапрацоўка адходаў дазваляюць зменшыць негатыўны ўплыў чалавека на навакольнае асяроддзе.

28 лістапада старыя электрапрыборы будуць абменьваць на шакаладкі, дзіцячыя кніжкі, сумкі, нататнікі.

Вілейчукоў запрашаюць да ўдзелу. Таксама можна будзе зрабіць сэлфі на фоне білбордаў з экалагічнымі слоганамі і малюнкамі, якія выкарыстаны ў афармленні пляцоўкі.

Мерапрыемства праводзяць у рамках праекта «Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай », што фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

• Текст доступен на языке: Русский