Учора ўвечары, мы пісалі пра пажар, які здарыўся ў «Е-сіці» каля 19.00.
Як стала вядома з інфармацыі МНС, каля сямі вечара ў гандлёвым цэнтры на Будаўнікоў спрацавала сігналізацыя «Маланка».
Падраздзяленні МНС, якія прыбылі на месца, знайшлі слабое задымленне ў гандлёвай зале на першым паверсе.
Пры правядзенні разведкі ратавальнікі ўстанавілі, што адбылося загаранне адкладаў у духоўцы ў цэху па вытворчасці хлебабулачных вырабаў.
Да прыбыцця ратавальнікаў 80 чалавек пакінулі будынак. Пацярпелых няма.
Прычына здарэння высвятляецца.
• Текст доступен на языке: Русский