Фота Алесі Горбач. Першая спроба яблычка.

Пераможцу акцыі сёння выбіраў калектыў рэдакцыі на паседжанні. 

Здымак пераможцы ўпрыгожыць фірмовы каляндар “Рэгіянальнай газеты” на 2020 год. Ім мы абралі фота Алесі Горбач, на якім адлюстраваная першая спроба яблыка.

Пераможца акцыі супаў з выбарам чытачоў. Гэты ж здымак стаў найлепшым па выніках галасавання.

Рэдакцыя вырашыла адзначыць таксама Уладзіміра Пятроўскага дыпломам “За захаванне традыцый”.

Таксама адзначаем Святлану Андрушойць “За гармонію ў кадры”.

Пераможцаў мы запросім для ўганаравання ў рэдакцыю.

Здымкі ўсіх удзельнікаў:

1. Святлана Андрушойць з любімым гадаванцам. Удзельнік №1 акцыі «Не губляй ніводнага дня»

2. Уладзімір Пятроўскі зняў засмаленага кабанчыка. Удзельнік №2 акцыі «Не губляй ніводнага дня»

3. Алеся Горбач. Першая спроба яблычка. Удзельнік №3 акцыі «Не губляй ніводнага дня»

4. Андрэй Рагінскі і маладзечанская папараць. Удзельнік №4 акцыі «Не губляй ніводнага дня»

5. Ірына Кайко і птушкі. Удзельнік №5 акцыі «Не губляй ніводнага дня»

6. Аляксандр Блазняк і мотаспорт. Удзельнік №6 акцыі «Не губляй ніводнага дня»