Маладзечанка забыла тэлефон у прыбіральні «Тройкі». Вярнулася праз 10 мінут, а ён знік

18 лістапада каля 14 гадзін маладзечанка ў прыбіральні гандлёвага цэнтра «Тройка» (5 паверх) забыла мабільны тэлефон. Праз 10 хвілін жанчына ўзгадала пра свой смартфон і вярнулася за ім, але гаджэта не знайшла.

Яна звярнулася ў міліцыю. Шкоду заяўніца ацаніла ў 300 рублёў.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і вывучэння запісаў з камер відэаназірання супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі жанчыну, якая магла знайсці забыты тэлефон.

Маладзечанскі РАУС просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра жанчыну на фота- і відэакадрах, паведаміць па тэлефонах 8 (025) 768-44-09, 8 (0176) 77-16-56 (дзяжурная частка), 102 альбо па адрасе г. Маладзечна, вул. Галіцкага, 23. Ананімнасць і прыватнасць гарантуюцца.

• Текст доступен на языке: Русский