Сёння ў Вільні хаваюць парэшткі Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863−1864 гадоў.
Мы прапануем вам некалькі вядомых цытат Каліноўскага.
- «Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл.»
- «Няма, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек мае розум і навуку ў галаве.»
- «Не народ для ўрада, а ўрад для народа.»
- «Як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай.»
- «Я табе з-пад шeбеніцы кажу, народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе.»