Аўтадарога Р-58. Фота belgiprodor.by.

23 лістапада  інспектары ДАІ будуць надаваць асаблівую ўвагу кантролю захавання хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў і фізічнаму стану кіроўцаў. 

На «Лініі Сталіна» будуць ладзіць мерапрыемства.

У сувязі з павелічэннем інтэнсіўнасці руху на аўтадарозе Р-28 «Мінск-Маладзечна-Нарач» у перыяд правядзення мерапрыемства, кіроўцам рэкамендуюць быць вельмі ўважлівымі, выбіраць бяспечную хуткасць і адмовіцца ад неабдуманых перастраенняў, абгонаў і тармажэнняў. Адмоўцеся ад выкарыстання за рулём мабільнага тэлефона, засяродзьцеся на дарозе.

Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае вадзіцеляў аб немінучым пакаранні за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення.

Пешаходам таксама неабходна выконваць правілы дарожнага руху і быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі.

• Текст доступен на языке: Русский