Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў Маладзечанскім РАУС.
Пра следчыя эксперыменты, якія меліся адбыцца 20 лістапада ў Вязаўцы і 21 лістапада ў Маладзечна мы пісалі раней.
Як паведамілі ў РАУС, эксперымент у Маладзечне адбыўся, а ў Вязаўцы – не. Яго перанеслі на аўторак, 26 лістапада, ад 20.00 да 21.30.
Нагадаем, што на шостым кіламетры аўтамабільнай дарогі Р-56 «Маладзечна-Валожын» увечары 2 лістапада адбылася аварыя са смяротным зыходам. 35-гадовы жыхар Маладзечна на аўтамабілі Mersedes наехаў на пешахода. 43-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна пераходзіў праезную частку дарогі злева направа па ходзе руху аўтамабіля паблізу пазначанага пешаходнага пераходу. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння.
У сувязі з правядзеннем следчых дзеянняў рух усіх відаў транспарту ў абодва кірункі Маладзечна і Валожына на паказаным участку часова абмяжуцюць.
Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна просіць кіроўцаў з разуменнем паставіцца да гэтага мерапрыемства і рэкамендуе загадзя планаваць час і маршрут паездак.
• Текст доступен на языке: Русский