Імпрэза пройдзе ў нядзелю, 24 лістапада ў “Рэд бары”. Пачатак а 17 гадзіне.

На Жывой бібліятэцы замест кніг – людзі, якія сутыкаюцца са стэрэатыпамі ці дыскрымінацыяй у грамадстве. Чытач – той, хто прыходзіць паслухаць і задаць Кнізе пытанні).

На ЖБ тры сесіі чытання па 30 хвілін. Кожным новым разам Чытачы выбіраюць іншую Кнігу, якую хочуць паслухаць. Далучыцца да чытання можна з любой сесіі.

Пасля ЖБ прапануюць паглядзець дакументалку ад Watch Docs. Да прагляду прапануюць “Падзямелле надзеі”.