Адпаведныя дакументы ёсць на сайце Маладзечанскага райвыканкама.
Тут генеральны план, тлумачальная запіска, праект і інфармацыя пра грамадскае абмеркаванне. У абмеркаванні могуць удзельнічаць юрыдычныя асобы і грамадзяне.
У тлумачальнай запісцы паведамляюць, што ЗАГС плануюць будаваць у раёне Цэнтральнай плошчы.
Грамадскае абмеркаванне праекта правядуць ад 3 да 27 снежня.
Экспазіцыю можна будзе паглядзець ад 3 да 17 снежня ў Цэнтралізаванай клубнай сістэме на Лібава-Роменскай, 71 у працоўныя дні, ад 8.00 да 20.00. Прэзентацыю правядуць там жа 5 снежня ў 18.00.
Будынак будзе на два паверхі. Побач плануюць паркоўку.
Ілюстрацыі з сайта Маладзечанскага райвыканкама.
• Текст доступен на языке: Русский