Падчас канцэрта. Фота аўтара.

18 лістапада ў смаргонскім яслях-садку правялі канцэрт «Беларуская мова – мелодыя сэрца».

Такія канцэрты натхняюць маленькіх грамадзян да выхавання ў сабе імкнення зберагаць гэты нацыянальны скарб: гаварыць па-беларуску правільна, не цурацца роднай мовы, не абражаць яе.

Канцэртныя нумары закружылі гледача і акунулі ў атмасферу сяброўства. Гледачы хорам падпявалі артыстам беларускія песні і шчодра ўзнагароджвалі іх апладысментамі. Свята атрымалася вясёлае.

Педагогі нашага садка лічаць, што гарманічнае развіццё чалавека немагчымае без фарміравання ў яго самасвядомасці, самапавагі, нацыянальнай годнасці. Кожны павінен ведаць сваю родную мову, шанаваць яе, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць народныя танцы, гуляць у гульні, ведаць святы і традыцыі свайго народа, любіць родныя мясціны і ўсю Беларусь.