Вілейчукі пакідаюць на магіле Каліноўскага зямлю з магіл паўстанцаў з Вілейшчыны. Фота з суполкі "Навіны Вілейкі і Вілейшчыны".

22 лістапада ў Вільні пахавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863−1864 гадоў.

Вяома, што на пахаванні прысутнічалі жыхары і ўраджэнцы нашага рэгіёна.

Дэлегацыя з Вілейкі на пахаванні паўстанцаў у Вільні. Фота з суполкі “Навіны Вілейкі і Вілейшчыны”.

У Вільні, ля капліцы, дзе пахавалі Каліноўскага і іншых паўстанцаў, вілейчукі пакінулі зямлю з Вілейшчыны – з магіл паўстанцаў ля вёскі Уладыкі, з Куранца, і з месца бою Біты Лог, што ля вёсцы Каралеўцы.

Віктар Кавальчук з Мядзела прыехаў у Вільню на пахаванне герояў з намаляваным сваімі рукамі партрэтам Каліноўскага і зямлёй з магілы паўстанцаў з Княгініна.

Партрэт, намаляваны Віктарам Кавальчуком з Мядзела і зямля з княгінінскай магілы паўстанцаў. Фота Белсат.

• Текст доступен на языке: Русский