Фота bel.sputnik.by.

Воблачна з праясненнямі і да мінус 10 градусаў чакаецца ў Беларусі 25 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2-7 градусаў, па ўсходзе краіны пры праясненнях будзе 8-10 градусаў ніжэй за нуль. Днём чакаецца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

• Текст доступен на языке: Русский