Авен. Гэта ваш час, таму скарыстайце яго на ўсе 100%. Любыя справы будуць паспяховымі. Вы ўбачыце вялікую розніцу паміж тым, як вы ўяўлялі сабе рамантычныя адносіны і якія яны ў рэальнасці. Рэальнасць вам спадабаецца больш.

Цялец. Многае будзе залежаць ад вашага самаадчування. Добры настрой і прыемныя падзеі будуць насіць вас на крылах. Калі і ў вас, і ў партнёра сур’ёзныя намеры, паспрабуйце наладжваць сумесны быт.

Блізняты. Вам давядзецца адстойваць сваё меркаванне. Асабліва гэта тычыцца сяброў – тут добрая спрэчка не толькі не пашкодзіць, але і стане штуршком для новых адкрыццяў. Разабраўшыся ва ўсім, вы станеце толькі бліжэй адзін да аднаго.

Рак. Вельмі напружаны перыяд. Але наперадзе вас чакае яшчэ большы аб’ём працы. І разлічваць варта толькі на сябе. Ад каханых вам спатрэбіцца падтрымка і паразуменне.

Леў. Не спрабуйце нікога перавыхоўваць. Паклапаціцеся пра сваё харчаванне. Найлепшы час, каб пачаць дыету або абмежаваць сябе ў харчаванні. На асабістае жыццё будуць моцна ўплываць падзеі мінулага. Калі вы шукаеце каханне, то не імкніцеся да кахання з першага погляду – яно рэдка доўга жыве.

Дзева. Варта абмежаваць час, які вы праводзіце ў сацыяльных сетках. Гэта не прынясе карысці, а скрадзе неабходны вам час. А вось паход па магазінах будзе якраз дарэчы – вы можаце зрабіць вельмі ўдалыя пакупкі, і нават магчымыя бонусы.

Шалі. Добры перыяд, каб задумацца пра рамонт, спланаваць дызайн, купіць матэрыялы. Блізкія людзі могуць патрабаваць шмат увагі. Вам давядзецца лічыцца з іх патрэбамі. У рэшце рэшт вам аддзячаць прыемнымі сюрпрызамі.

Скарпіён. Каб атрымаць усё, чаго хочаце, вам, у першую чаргу, не хапае дысцыпліны. З-за гэтага могуць узнікнуць складанасці з начальствам. Не атрымаецца знайсці поўнае паразуменне з сям’ёй, а дзеці ўвогуле будуць нерваваць. У асабістых адносінах давядзецца клапаціцца пра партнёра, удзельнічаць у яго справах.

Стралец. Многім спатрэбіцца ваша дапамога. А вам якраз захочацца атуліць сваёй дабрынёй блізкіх. Нішто не зможа вас парадаваць больш, чым удзячныя вочы. Разам з каханым чалавекам варта заняцца агульнай справай. Гэта вас зблізіць, дапаможа зразумець, як шмат вы адзін для аднаго значыце.

Казярог. Лепш пакуль устрымацца ад буйных пакупак. Варта ашчадна ставіцца да грошай – як сваіх, так і чужых. У асабістых адносінах самым важным будзе заставацца шчырымі. Не закрывайце вочы на відавочныя складанасці.

Вадалей. У гэты час не варта займацца актыўнай дзейнасцю. Вашы каханыя не будуць разумець матываў вашых учынкаў, таму лепш патлумачыць усё самім.

Рыбы. Вельмі шмат сустрэч могуць вычарпаць вашу энергію. Але разам з тым варта не прапускаць шанцы, якія вам падорыць лёс.