Фота bodyroom.ru.

Аднадзённы рознічны таваразаарот у разліку на душу насельніцтва студзені-кастрычніку гэтага года склаў 14 рублёў, паведамляе Белстат. Столькі грошай траціць у дзень на пакупкі сярэднестатыстычны беларус, піша tut.by.

Для параўнання: за аналагічны перыяд мінулага года гэтая сума складала 12,8 рубля. Гэты паказчык адрозніваецца па рэгіёнах.

У Гродзенскай вобласці, да прыкладу, аднадзённы рознічны таваразварот у разліку на душу насельніцтва ў студзені-кастрычніку склаў склаў 13,1 рубля (год таму – 12,1 рубля), Брэсцкай – 11,8 рубля (год таму – 10,7 рубля ), а ў Магілёўскай – 10,9 рубля (год таму – 10,1 рубля).

У цэлым па краіне за дзесяць месяцаў гэтага года траты на пакупкі ў крамах, гандлёвых цэнтрах і на рынках выраслі на 6,4% да аналагічнага перыяду 2018 года.

Больш грошай беларусы сталі таксама траціць у рэстаранах, кафэ, сталовых. Таваразварот грамадскага харчавання ў першым паўгоддзі склаў 2,4 мільярда рублёў. Гэта на 6,9% больш у супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду 2018 года.