Фота tvsamara.ru.

У пачатку тыдня ў Беларусі захаваецца халоднае, без істотных ападкаў надвор’е. У сярэдзіне тыдня надвор’е пачне мяняцца, і Беларусь апынецца пад уплывам атмасферных франтоў і цёплых паветраных мас, якія паступаюць з Заходняй Еўропы. Тэмпературны фон пачне павышацца, чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, месцамі туман і слабыя галалёдныя з’явы. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

26 лістапада, у аўторак, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … -6 ° С, па ўсходняй палове краіны яна панізіцца да -7 … 10 ° С, максімальная тэмпература днём складзе -3 … + 3 ° С.

27 лістапада, у сераду, у асобных раёнах Беларусі чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі – мокры снег, дождж, слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад -8 ° С па ўсходзе да +1 ° С па паўднёвым захадзе краіны, максімальная тэмпература днём -2 … + 5 ° С.

28 лістапада, у чацвер, атмасферныя франты забяспечаць ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі – дождж, мокры снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … -6 ° С, максімальная днём -2 … + 4 ° С; па паўднёвым захадзе краіны ноччу + 1 … 3 ° С, днём + 5 … 7 ° С.

29 лістапада, у пятніцу, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай па паўночным усходзе ападкі – дождж, мокры снег, слабы галалёд. У асобных раёнах туман. Тэмпература паветра на працягу сутак у асноўным складзе 0 … + 5 ° С; толькі ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях яна панізіцца да -3 ° С, а днём па паўднёвым захадзе краіны максімальная тэмпература дасягне + 6 … 8 ° С.

30 лістапада, у суботу, на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя ападкі (дождж, які будзе пераходзіць у мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Днём чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 … + 3 ° С, максімальная тэмпература днём складзе ад -1 ° С па паўночным захадзе да +5 ° С па паўднёвым усходзе краіны.

1 снежня, у нядзелю, у асобных раёнах краіны кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 … 7 ° С, максімальная днём -4 … + 3 ° С.