23 лістапада актыўныя жыхары Вілейкі зладзілі прыборку на ўзбярэжжы Віліі.
Праўда, з-за халоднага надвор’я і іншых аб’ектыўных прычын прыйшлі толькі тры чалавекі. За дзве гадзіны сабралі чатыры вялікія, па 120 літраў, пакеты смецця і дзесяць маленькіх – па 60 літраў.
– Асноўнае смецце – гэта бутэлькі з-пад алкаголю, – кажа арганізатар прыборкі Вераніка Гіль. – Але ёсць і станоўчыя моманты. Гэты ж участак мы прыбіралі вясной. Разабралі звалку. І да гэтага часу новую звалку там не стварылі, хоць смецця, канешне, было шмат. Збіраемся яшчэ напісаць у райвыканкам, каб прыбралі ўсё да канца.
Па словах арганізатараў, яны плануюць паставіць на ўзбярэжжы эксперыментальныя таблічкі. Спадзяюцца, што ў будучым гэты ўчастак стане акуратнай узбярэжнай зонай. Падчас наступнай прыборкі плануюць узяць большую плошчу.
• Текст доступен на языке: Русский