Фота з месца здарэння.

У Екацерынбургу невядомыя разбілі шкло ў аддзяленні пасольства Беларусі ў Расіі. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Ura.Ru. Гэтую інфармацыю таксама пацвердзілі TUT.BY у МЗС Беларусі.

Дыпламатычная місія знаходзіцца ў самым цэнтры Екацерынбурга на праспекце Леніна. Напад адбыўся ноччу 25 лістапада.

Па паведамленнях мясцовых СМІ, хуліганы не толькі разбілі акно, але і спалілі сцяг Беларусі.

«Пакуль можам толькі пацвердзіць факт хуліганскіх дзеянняў, у выніку якіх была пашкоджаная маёмасць аддзялення амбасады ў Екацерынбургу. Вядзецца разбіральніцтва, высвятляюцца ўсе абставіны, на месцы працуюць прадстаўнікі праваахоўных органаў расійскага боку», – паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

• Текст доступен на языке: Русский