Илюстрацыйнае фота grodno24.com.

Будаўнічы, прамысловы і прадуктовы больш не працуюць. Аб закрыцці крам на прамую лінію Мінаблвыканкама, якую правёў намеснік старшыні Мікалай Рагашчук, паскардзіліся жыхары аграгарадка Даўгінава, піша mlyn.by.

Людміла Уладзіміраўна расказала, што пасля закрыцця магазінаў райспажыўтаварыства па неабходныя тавары трэба ехаць у суседнія населеныя пункты.

– Праўда, у нас ёсць прыватныя крамы, але пенсіі ў нас невялікія і мы не можам сабе дазволіць такія траты. Хочам, каб у аграгарадку адкрылі сеткавую краму з харчовымі і прамысловымі таварамі, альбо наладзілі выязны гандаль. Будынкі з падведзенымі камунікацыямі пустуюць, прадаўцы ёсць.

Мікалай Рагащук паабяцаў узяць пытанне на кантроль.

– Калі ёсць пустыя будынкі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія хочуць ажыццяўляць у аграгарадку гандаль, даручым галоўнаму ўпраўленню гандлю і паслуг Мінаблвыканкама і аблспажыўтаварыству разгледзець магчымасць адкрыць там крамы, – сказаў на заканчэнне намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.