Фота pixabay.com.

Дзяўчына пакутавала ад прыступаў кашлю па начах. Яна звярнулася ў бальніцу, дзе ёй дыягнаставалі астму і адправілі дадому з адмысловым інгалятарам.

Лячэнне не дапамагло – праз некалькі дзён пасля гэтага яна прачнулася з-за рэзкіх боляў у левым баку грудзей.

Дзяўчыну адвезлі ў бальніцу і зрабілі рэнтген. Аказалася, што ў яе зламаныя дзесяць рэбраў. Медыкі пазней высветлілі, што ў пацыенткі вельмі нізкая шчыльнасць касцей як для чалавека яе ўзросту з-за дэфіцыту вітаміна D і вельмі нізкі ўзровень кальцыю і фосфару ў крыві.

Прычыны спачатку ўсталяваць не змаглі. Але пасля дзяўчына прызналася, што марыла пра больш светлую скуру і з-за гэтага старалася практычна не выходзіць на вуліцу, паралельна амаль год ужываючы ласьён ад загару. Апошні блакаваў ультрафіялетавае выпраменьванне, што прывяло да недахопу вітаміну D.