Аб знікненні паведаміла маці зніклага.

Яе сын Аляксандр Вацлававіч Кірдык нарадзіўся 13 жніўня 1977 года. Жыхар вёскі Гінеўцы Ашмянскага раёна.

22 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы паехаў на працу ў Оршу. Дадому ён не вярнуўся. Сувязь з ім згубілася.

Прыкметы зніклага. Мужчына 40-45 год. Рост каля 160-174 сантыметраў. Хударлявы, блакітныя вочы.

Калі ў вас ёсць звесткі пра зніклага, просім паведаміць па тэлефоне (8-01593) 4-44-42, 7-12-55.

• Текст доступен на языке: Русский