Здарэнне адбылося ўчора, 25 лістапада, позна ўвечары ў вёсцы Стайкі.
Кіроўца на грузавіку з паўпрычэпам ехаў у накірунку Ашмянаў па дарозе «Барысаў-Ашмяны». На вуліцы Цэнтральнай у Стайках грузавік наехаў на 45-гадовага мясцовага вяскоўца. Мужчына загінуў на месцы здарэння, распавялі ў Вілейскім РАУС. Па папярэдняй інфармацыі, мужчына быў з флікерам.
Вілейскія следчыя ўзбудзілі крымінальную справу.