У РАУС Маладзечна патэлефанаваў мужчына і папрасіў аб дапамозе. У аўтамабілі ён вёз у радзільню цяжарную жонку з Радашкавічаў у Маладзечна. Калі жанчына зразумела, што ў яе пачаліся роды, муж і жонка Ганна і Аляксей Выгоўскія не сталі чакаць прыезду хуткай дапамогі, а паехалі ў радзільню на асабістым машыне.
Кіроўца звярнуўся да дзяжурнага з просьбай суправадзіць аўтамабіль з парадзіхай ў межах горада. Гэта пасля 18.00. У гадзіну пік на дарогах вялікія заторы, на маршруце да радзільні шмат скрыжаванняў і светлафораў.
Старшы аператыўны дзяжурны маёр міліцыі Аляксандр Рынкевіч накіраваў нарад ДПС. Капітаны міліцыі Ягор Гіль і Дзмітры Адамовіч сустрэлі аўтамабіль з парадзіхай на першым коле на ўездзе ў Маладзечна.
Праз увесь горад экіпаж суправадзіў машыну з уключанымі пробліскавымі маячкамі.
Жанчыну своечасова даставілі ў радзільню, ёй аказалі неабходную дапамогу. Праз некалькі гадзін на лінію 102 паступіў званок ад бацькі. У сям’і Выгоўскіх нарадзілася дачка Лілія.
Як прызналіся інспектары ДПС, такі выпадак за гады службы ў іх упершыню. Павіншаваць бацькоў з нараджэннем дачкі міліцыянты прыехалі прама ў радзільню у дзень выпіскі жанчыны.
• Текст доступен на языке: Русский