Фота by.tribuna.com.

Прэс-сакратар нямецкага футбольнага саюза Штэфан Айерман пракаментаваў сітуацыю пра тое, што беларускіх заўзятараў не прапускалі з «Пагоняй» і бел-чырвона-белымі сцягамі на матч Германія – Беларусь.

– На афіцыйным пасяджэнні перад гульнёй Беларуская федэрацыя футбола папярэдзіла нас, што на стадыёне для палітычнай прапаганды выкарыстоўваюцца пэўныя сімвалы і сцягі. АБФФ папрасіла нас не дапускаць бел-чырвона-белыя сцягі і герб «Пагоня».

– Па нашых звестках, гэты сцяг не з’яўляецца афіцыйным сьцягам Беларусі і таму мы вырашылі прытрымлівацца асноўнага – забароны палітычных сімвалаў на стадыёне. Афіцыйны сцяг і герб былі, зразумела, дапушчаныя, – пракаментаваў Штэфан Айерман.

Раней у АБФФ заявілі, што не звярталіся з просьбай аб падобных забаронах да калег.

• Текст доступен на языке: Русский