Фота rg.ru.

Гандляваць навагоднімі дрэвамі ў Вілейцы пачнуць прыкладна ад 20 снежня, распавяла карэспандэнту намеснік дырэктара Вілейскага доследнага лясгаса Таццяна Анішчык.

Па яе словах, месцы для ёлачных кірамашоў застануцца ранейшымі. Па ялінку можна будзе прыходзіць:

  • да магазіна №26
  • на цэнтральную плошчу
  • да Еўраопта ў раён Незалежнасці
  • да Дабранома ў раён «Шанхай»

Дрэвы да свята работнікі лясгаса будуць нарыхтоўваць у лесе ў вызначаных месцах. Кошты плануюць пакінуць на ўзроўні мінулагодніх.