Церабун пайшоў з жыцця ўчора, 25 лістапада.
Юрась Церабун шмат гадоў быў выкладчыкам цымбалаў у Маладзечне. У 2018 годзе ў Палацы культуры адбылася выстава яго графікі.
Церабун нарадзіўся ў 1944 годзе на Беласточчыне на тэрыторыі сённяшняй Польшчы. Вырас у Смаргоні, куды пасля вайны рэпатрыіраваліся яго бацькі разам з дзецьмі.
У Смаргоні закончыў сярэднюю школу, затым паступіў у Маладзечанскае музычнае вучылішча (цяпер Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага). У 1965-67 гадах наведваў студыю выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кіраўнікамі якой былі Харашэвіч, Раздзялоўская і Асановіч.
Юры Церабун правацаў выкладчыкам па класу цымбал Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы. Узнагароджаны Ганаровымі Знакамі Міністэрства культуры СССР “За выдатную працу” і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры”.
“Мастакі пакідаюць нас, але застаюцца іх творы, вучні і ўспаміны”, – напісаў у адным з артыкулаў Юрась Церабун.
Калектыў рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты” прыносіць спачуванні сваякам і блізкім творцы.
Што застаецца пасля мастака. Разважае мастак Юрась Церабун
Мастак Юрась Церабун: на смаргонскі вакзал хадзіў як у галерэю
• Текст доступен на языке: Русский