Сёння каля Краснага здарылася аварыя. Маршрутка сутыкнулася з Рэно – лоб у лоб. Сутыкненне здарылася каля дзесяці гадзін на трасе Р28 Мінск-Маладзечна-Нарач.
Цяпер на месцы працуюць ДАІ, медыкі, выратавальнікі.
Як расказаў карэспандэнту інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош, на 11.18 было вядома пра восем пацярпелых.
Больш падрабязнасцей пакуль няма. У суполцы molodechnolive з’явілася відэа з месца здарэння.
Як паведамляе прэс-служба МУС, па папярэдняй інфармацыі кіроўца Рэно заснуў за рулём. Ён выехаў на сустрэчную паласу і ўехаў у мікрааўтобус Мерсэдэс, які ехаў у накірунку Мінска. У мікрааўтобусе боло 15 пасажыраў. У Рэно пасажыраў не было.
На гэты момант да медыкаў па дапамогу звярнуліся дзевяць чалавек. Двое – з цяжкімі пашкоджаннямі.
• Текст доступен на языке: Русский