У апошні час праваахоўнымі ўсё больш злачынстваў, звязаных з крадзяжамі грошай з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі.

Шырокае распаўсюджванне ў лістападзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі атрымалі наступныя спосабы.

На нумар тэлефона тэлефануе чалавек, які прадстаўляецца работнікам аднаго з банкаў. Удакладняе, ці не праводзіў уладальнік карткі транзакцыю на буйную суму грошай (альбо аб тым, што хтосьці спрабуе зняць грошы з карткі). Атрымаўшы чаканы адмоўны адказ, махляр паведамляе, што для адмены транзакцыі неабходна сказаць код, які прыйдзе ў SMS на мабільны тэлефон ўладальніка рахунку. Даверлівыя грамадзяне паведамляюць дадзеную інфармацыю, а пасля бачаць, што з карткі спісалі грошы.

Ашуканцы ідуць на любыя хітрыкі, каб атрымаць неабходныя дадзеныя. Напрыклад, каб адвесці падазрэнні, уладальніку карты сказалі, што код нельга паведамляць па тэлефоне супрацоўніку банка, але затое можна гэта зрабіць робату, на якога і «пераключылі» пацярпелага.

Гомельскія следчыя паведамляюць пра выпадкі, калі па тэлефоне кажуць, што ўладальнік рахункі стаў ахвярай махляроў і SMS-коды патрэбныя для таго, каб «выратаваць» грошы, а на апавяшчэнне аб зняцці сродкаў просяць не рэагаваць, бо грошы нібыта менавіта такім чынам захоўваюцца.

Іншы спосаб – у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Карыстальнікі пенсійннага ўзросту атрымліваюць паведамленні ад знаёмых, пры гэтым пішуць ад іх імя зламыснікі, карыстаючыся ўзламанымі старонкамі, альбо старонкамі-дублікатамі. У паведамленнях паказваюць, што адзін з банкаў Беларусі ў сувязі з юбілеем дорыць падарункі кліентам у выглядзе залічэння грошай. «Сябар» сцвярджае, што ўжо атрымаў грошы такім чынам і прапануе дапамагчы. Для гэтага просіць дадзеныя карткі (нумар, тэрмін дзеяння, сакрэтны код) і крадзе.

Па падобных фактах следчымі узбуджаюцца крымінальныя справы, у рамках якіх высвятляюцца ўсе акалічнасці учыненых злачынстваў. Праблема становіцца ўсё больш значнай і патрабуе неадкладнага рэагавання, што пацвярджаецца статыстычнымі дадзенымі.

Міліцыя папярэджвае пра актывізацыю кібермахляроў: за два дні 150 выпадкаў з банкаўскімі карткамі

• Текст доступен на языке: Русский