Скралі не менш за 120 чыгунных рашотак са свінатаварнай фермы на Вілейшчыне. Паведамленне аб іх крадзяжы паступіла 18 кастрычніка.

Следчыя высветлілі, што скрасці маёмасць з непрацуючай фермы атрымалася таму, што там неналежна працавала ахова.

Міліцыя знайшла падазраваных. Гэта 29-гадовы будаўнік фермы і два раней непрацуючыя раней судзімыя жыхары Вілейкі 25 і 26 год.

Мужчыны скарысталіся тым, што не было аховы. Ноччу пранікалі на ферму і пераносілі рашоткі ў лес. Пасля вывозілі іх і здавалі скупшчыкам як лом.

Міліцыя знайшла большасць рашотак і вярнула іх арганізацыі.