Фота yandex.uz.

У Чавускім раёне падчас пажару немаўля выратавала ўсю сям’ю, перадае тэлерадыёкампанія «Магілёў».

Сям’я магілёўцаў з двума маленькімі дзецьмі праводзіла выходныя на дачы ў вёсцы Рабяткі. Гэты загарадны дом сям’я набыла нядаўна. На ноч гаспадары прапалілі дзве печкі. Адну з іх да гэтага не эксплуатавалі. Пад раніцу дом напоўніўся дымам. Сям’ю разбудзіў плач немаўляці.

Ніхто, на шчасце, не пацярпеў, а вось дачы ладна дасталася. Знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце і маёмасць. Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар адбыўся з-за няспраўнасці пячнога ацяплення.