Кінуты ровар. Фота забяспечанае Маладзечанскім РАУС.

22 лістапада ў Маладзечанскі РАУС звярнуўся 36-гадовы гараджанін. Мужчына паведаміў, што на працягу трох тыдняў каля крамы «Ніка» па адрасе: Старое Места, 2, на паркоўцы стаіць ровар Greenway.

Рама – чорна-зялёная.  Ровар быў прышпілены тросавым замком. Цяпер міліцыя праводзіць праверку, шукае гаспадара, распавялі ў прэс-службе Маладзечанскага РАУС.

Міліцыя просіць грамадзян, якія ведаюць нешта пра ўладальніка ровара, пра абставіны,у якіх яго пакінулі, звярнуцца ў райаддзел па тэлефонах (8-0176) 77-16-56 – аператыўна-дзяжурная частка, (8-029) 753-99-40, 102 альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

• Текст доступен на языке: Русский