Фота ostrovets.by.

У шматфункцыянальнага спартыўна-аздараўленчага комплексу, дзверы якога хутка адкрыюцца для наведвальнікаў, з’явілася афіцыйная назва – «Імпульс».

Назва для спартыўнага аб’екта вызначылі з дапамогай анлайн-галасавання, якое праходзіла на сайце газеты «Астравецкая праўда» і ў групе фізкультурна-спартыўнага клуба ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». Удзельнікі выбіралі з варыянтаў «Асілак», «Атам», «Імпульс», «Лідар», «Асілак» або прапаноўвалі свой.

У выніку самым папулярным у галасаванні стаў «Імпульс», які набраў 308 галасоў. Шыльда з такой назвай неўзабаве ўпрыгожыць новы спарткомплекс, запрашаючы астраўчан і гасцей горада атрымаць свой імпульс да фізічнага здароўя і прыгажосці.

• Текст доступен на языке: Русский