Аварыя здарылася 23 лістапада каля 15.50 на Вялікім Гасцінцы каля ГЦ «Модуль».
21-гадовы кіроўца на BMW 318, жыхар Маладзечна, ехаў па Вялікім Гасцінцы ў накірунку Мінска з боку Смаргоні па крайняй левай паласе. Каля «Модуля» ён пачаў перастройвацца ў крайнюю правую паласу. Пры гэтым няправільна выбраў хуткасць, расказаў карэспандэнту інспектар ДАІ Маладзечна Сяргей Бартош.
Калі на шляху BMW узнікла перашкода – аўтамабіль Scania з паўпрычэпам – кіроўца не змог знізіць хуткасць і спыніцца. У выніку наехаў на 37-гадовага маладзечанца, які разгружаў паўпрычэп Scania. А пасля наехаў на паўпрычэп.
Пацярпелага са шматлікімі пашкоджаннямі забралі ў бальніцу Маладзечна.
Следчыя праводзяць праверку здарэння.