На здымку: Лізавета Матарас - самая юная ўдзельніца чэмпіянату Еўропы. Фота osh.by.

Ад 29 лістапада да 8 снежня ў Каўнасе пройдзе чэмпіянат Еўропы па класічным паўэрліфцінгу. Беларуская зборная на гэтых спаборніцтвах будзе прадстаўлена 7 атлетамі. Усяго заяўлена на чэмпіянат ад еўрапейскіх краін 487 спартсменаў.

У складзе зборнай Беларусі выступяць прадстаўнікі спартыўна-атлетычнага клуба “Аякс”. Для чатырнаццацігадовай Лізаветы Матарас чэмпіянат стане першым стартам такога сур’ёзнага ўзроўню. Трэба адзначыць, што спартсменка з’яўляецца самай юнай удзельніцай еўрапейскага атлетычнага форуму. Дзяўчына выступіць у самай лёгкай вагавай катэгорыі – да 43 кг.

Арцём Савельеў выступіць у ліку «юніёраў» у вагавой катэгорыі да 66 кг. Яўген Каўцэвіч выйдзе на памост 6 снежня ў вагавой катэгорыі да 83 кг сярод мужчын. Першынство будзе абслугоўваць суддзя другой міжнароднай катэгорыі, трэнер Ашмянскай ДЮСШ Крысціна Шлыковіч. Яна будзе на узважванні і бакавым судзьдзёй у катэгорыі, дзе выступае Лізавета Матарас.

• Текст доступен на языке: Русский