Фота comandir.by.

Ад 27 лістапада па 4 снежня ДАІ Маладзечна праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Лепшы цюнінг для машын – устаноўка зімовых шын», а таксама адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху, які пройдзе пад такой жа назвай 29 лістапада.

Міліцыянеры  ў рамках дадзенага мерапрыемствы арганізуюць і правядуць вусныя выступленні ў працоўных калектывах арганізацый, прадпрыемстваў, сярод індывідуальных уладальнікаў машын, у аўташколах, аўтатранспартных арганізацыях. Раскажуць пра абстаноўку з аварыйнасцю ў Маладзечанскім раёне і Мінскай вобласці за бягучы перыяд 2019 года, а таксама пра сезонныя ДТЗ.

Таксама правераць службовыя і спецыяльныя аўтамабілі прадпрыемстваў і арганізацый перад выездам на лінію і па вяртанні ў гараж. Увагу звернуць на тое, ці ёсць зімовыя шыны і ў якім яны стане.

Згодна з пунктам 207 1 Правілаў дарожнага руху, пры ўдзеле ў дарожным руху ад 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да пыці тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.

Зімовыя шыны ўсталёўваюцца на ўсіх колах і павінны адпавядаць патрабаванням часткі 2 п.25 дадатка 4 да Правілаў.

Адказнасць за невыкарыстанне зімовых шын прадугледжана часткай 5 артыкула 18.22 КаАП Рэспублікі Беларусь і цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў да пяці дзесятых базавай велічыні.

Згодна з правіламі, зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелай або заснежанай дарозе, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе альбо знакамі "М+S", "M&S", "M. S", "M S" ці "All seasons&quot, маюць рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за чатыры міліметры.

У выпадку ж, калі на машыне ўстаноўленыя зімовыя шыны, але рэшткавы вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 міліметры, адказнасць наступае па частцы 3 артыкула 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь (кіраванне транспартным сродкам, які маюць няспраўнасці) – цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні.

Калі такое задраецца паўторна на працягу аднаго года, парушэнні кваліфікуюцца паводле часткі 9 артыкула 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь і пацягнуць штраф ад двух да пяці базавых велічынь.

Для прычэпаў устанаўліваюцца нормы рэшткавай вышыні малюнка пратэктара шын, аналагічныя нормам для шын механічных транспартных сродкаў, у счэпцы з якімі яны ўдзельнічаюць у дарожным руху.

Шына лічыцца непрыдатнай да эксплуатацыі, калі з’явіўся адзін індыкатар зносу, размешчаны па дне канаўкі пратэктара, пры раўнамерным зносе або два індыкатары ў кожным з двух частак – пры нераўнамерным зносе бегавой дарожкі.

Цалкам спадзявацца на тое, што зімовыя шыны прадухіляць ДТЗ, няправільна, але пры пэўных умовах, калі кіроўцамі выконваецца бяспечная хуткасць з улікам дарожных умоў, з іх боку няма ліхацтва і неабдуманых дзеянняў – аўтамабіль на шынах з зімовым пратэктарам нашмат больш устойлівы і лепш трымае дарогу.

Акрамя шын кіроўцу трэба паклапаціцца яшчэ пра шэраг рэчаў. А менавіта:

– пераканацца ў нармальнай працаздольнасці абагравальнікаў шкла,«дворнікаў», тармазоў;

– праверыць узровень антыфрызу і заліць незамярзальную вадкасць у бачок;

– нядрэнна было б апрацаваць замкі і завесы дзвярэй, капота, багажніка сіліконавай змазкай;

– звярнуць увагу на стан запаскі, дамкрата, буксіровачнага троса і знака аварыйнага прыпынку;

– калі ёсць сумненні ў надзейнасці акумулятара, лепш яго падзарадзіць або змяніць напярэдадні маразоў;

– калі своечасова не памяняць паліўны фільтр (асабліва дызель), то першы ж істотны мароз стане прычынай адмовы рухавіка ў дарозе.

І памаятайце, летняя гума пры мінусовай тэмпературы неэфектыўная, аўтамабіль можа паводзіць сябе непрадказальна. У галалёд тармазны шлях павялічваецца ў некалькі разоў.

Перыядычна правярайце спраўнасць тармазной сістэмы і рулявога кіравання. Зношаны пратэктар шын пакідае вам мала шанцаў на зімовай дарозе.

Выбірайце карэктную хуткасць руху і правільную дыстанцыю.