Пажар здарыўся каля 18.30. Загарэлася салома на полі, каля вёскі Ярмолічы Вязынскага сельсавета.
– Салома загарэлася ў канцы вёскі на полі, што належыць сельгаспрадпрыемству «Новая Вілія». Загарэлася «пірамідка» з пяці рулонаў. Агонь не пайшоў далей, бо зямля вакол была ўзараная, – расказаў карэспандэнту старшы інжынер Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Камароў.
Цяпер праводзяць праверку і высвятляюць прычыну пажару.
• Текст доступен на языке: Русский