Той самы гадзіннік. Фота УУС Мінаблвыканкама.

У міліцыю Маладзечна звярнулася мясцовая жыхарка. Жанчына паведаміла пра тое, што ў сямігадовага сына знік смарт-гадзіннік.

Па словах дзіцяці, гаджэт павінен быў знаходзіцца ў кішэні курткі. Заяўніца самастойна спрабавала знайсці гадзннік, але не знайшла. Тады звярнулася па дапамогу ў праваахоўныя органы. Шкоду ацаніла ў суму каля двухсот рублёў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што хлопчык згубіў гадзіннік у сталовай адной з гімназій горада. Прыладу знайшла 46-гадовая работніца ўстановы. Падабраўшы чужую рэч, яна ўзяла яе сабе замест таго, каб паспрабаваць адшукаць ўладальніка і праінфармаваць адміністрацыю.

Жанчына прызналася ў зробленым. Смарт-гадзіннік ў яе канфіскавалі і перадалі законнаму ўладальніку.

Цяпер па дадзеным факце праводзяць праверку. У дзеяннях жанчыны угледжваюць прыкметы складу адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага артыкулам  10.6 КаАП Рэспублікі Беларусь. За прысваенне знойдзенага заведама чужой маёмасці парушальніку пагражае штраф да пяці базавых велічынь.

• Текст доступен на языке: Русский