Фота pinterest.com.

Пра пажар у вёсцы Пашкаўшчына Княгініскага сельсавета мядзельскім выратавальнікам паведамілі 26 лістапада каля 14.00. Гарэў драўляны жылы дом.

Па словах інспектара групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірыны Карапецян, дом, які загарэўся, стаяў даволі далёка ад астатніх. Відаць, з-за гэтага пажар заўважылі позна. Калі прыехалі выратавальнікі, дом гарэў адкрытым полымем.

Дом быў не электрыфікаваны, без пажарнага апавяшчальніка. Пажар здарыўся ў час, калі 46-гадовы гаспадар быў на працы.

Агонь знішчыў увесь дах, цалкам выгараў адзін пакой, на кухні – закураныя сцены. Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаюць неасцярожнасць пры курэнні.

– Дом дакладна загарэўся не з-за электраправодкі, бо электрычнасці не было. І не з-за печкі. Магчыма, гаспадар курыў, неасцярожна скінуў попел і пайшоў на працу, – падсумавала Ірына Карапецян.

• Текст доступен на языке: Русский