Анастасія Ванеева. Фота Радыё Свабода.

Сёлета адораным навучэнцам Гродзеншчыны прысуджалі абласную прэмію імя Аляксандра Дубко. Сярод іх – навучэнка 8 «А» класа сярэдняй школы № 7, цымбалістка Анастасія Ванеева.

Штогод Насця прымае ўдзел у алімпіядах па розных прадметах. У мінулым навучальным годзе на раённым этапе абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры яна заваявала дыплом I ступені, а па рускай мове і літаратуры – дыплом II ступені.

Акрамя вучобы ў школе, Анастасія Ванеева атрымлівае дадатковае адукацыю ў Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя Міхала Клеафаса Агінскага па класе цымбалаў, з’яўляецца пераможцам шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Сёлета яна ўдастоена заахвочвальнай прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі з уручэннем пасведчання, узнагароджаная дыпломам Лаўрэата I ступені, спецыяльным дыпломам «За артыстызм» у VI Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе выканаўцаў на цымбалах «Перазвоны», дыпломам I ступені ў VIII Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі» (намінацыя «Інструментальная музыка, салісты»).

Пра Анастасію мы пісалі летась, калі дзяўчынка паправіла расійскага вядучага Максіма Галкіна, сказаўшы, што яе радзіма называецца Беларусь, а не Беларусія, а таксама выправіла памылку ў назве горада Смаргонь.

• Текст доступен на языке: Русский