Фота Святланы Курэйчык.

28 лістапада маэстра Рыгор Сарока адзначае 75-годдзе.

З нагоды прыгожай даты мы папрасілі яго распавесці пра тое, чым ён ганарыцца.

Пра ўзрост

– Усе кажуць, што я і блізка не выглядаю на свой узрост. Так бывае, час ляціць імгненна, калі жывеш запоўненым жыццём і не хворы. Увесь час у праектах, рэпетыцыях, грамадскіх справах. Я сам не веру, што мне столькі гадоў, і доктар па аналізах сказала, што арганізм мой на 15 год маладзейшы.

Запрашаюць выступіць у канцэртах для самых розных мерапрыемстваў – губернатарскі баль, баль для мінскіх студэнтаў – паўсюль запатрабаваны наш сімфанічны аркестр.

А дзе мы выступаем – на галоўных канцэртных пляцоўках розных краін.

Вялікі чалавек у невялікім горадзе

– Уладзімір Калачык сказаў, што найлепшыя кіраўнікі – якія доўга працуюць на адным месцы і развіваюць як накірунак, так і сваю мясцовасць. А не тыя, для каго кожная пасада – дзеля прыступкі кар’еры.

– Цалкам згодны з ім. Мы з ім сябруем, жылі ж у вёсцы. Ён быў старшынёй калгаса, мая мама ў яго працавала. Я сабе сказаў, што буду ез дзіць па свеце, але жыць і працаваць буду тут. Не люблю вялікія гарады.

Мне трэба лес, прырода. Хаця я па натуры не чыноўнік, але для ўстановы атрымалася многае зрабіць – рэканструкцыю залы, музычнае падвор’е, ні адзін каледж не можа пахваліцца такой матэрыяльна-тэхнічнай базай, як наш.

Зрабіў 66 аўдыторый – паўсюль парадак і прыгажосць. А якія інструменты!

Аднак мяне тут трымаў найперш сімфанічны аркестр. Не хацеў быць дырэктарам Мне заўсёды казалі, што я пайшоў самым складаным шляхам, узяўшы кіраўніцтва сімфанічным аркестрам. Перад маім прызначэннем бачыў, якая тут была кадравая праблема. За дваццаць год змянілася шэсць кіраўнікоў. Калектыў быў неспакойны. 40 педагогаў ездзілі з Мінска, толькі чакалі лепшай прапановы. Найбольшы тэрмін, які пратрымаўся адзін з дырэктараў, – шэсць год. Сказаў сабе, што я адпрацую сем. А затрымаўся на 39.

Дзіцем я слухаў па радыё оперны спектакль, не адрываючыся, цалкам.

Каб кіраваць паспяхова, неабходна стварыць камфортны псіхалагічны клімат. Нават калі нешта кепскае рабілі мне, я рабіў у адказ добрае. Паставіў на мэце пакінуць добры след. Для гэтага запрашаў у супрацоўнікі не тых, хто слабейшы за мяне, запрашаў таленавітых людзей. Каб адчуваць спаборніцтва з імі. Гэта памылка, калі «я дуб, вакол кусцікі». Поспех будзе тады, калі вакол дуброва.

Дзякуючы гэтаму стварылі магутны калектыў, нашы музыканты грымяць ва ўсім свеце.

А з такім калектывам можна брацца і за самыя амбіцыйныя праекты. Напрыклад, Міжнародны сімфанічны форум-конкурс кампазітараў краін СНД. Гэта найскладаная музыка, гармонія. Адладзілі праект «Масты Сяброўства: Беларусь-Расія».

Спецыяльна для вучняў старэйшых класаў музычных школ стварылі конкурс імя Агінскага – каб і ў педагогаў быў стымул давучваць падапечных. Надаўшы ўстанове імя Агінскага, я стараўся напоўніць гэта сэнсам. Да 255-годдзя прапанаваў стварыць кнігу пра сляды роду Агінскіх і тое, як мы ўшаноўваем іх памяць.

Пра адпачынак

Я пастаянна ў абед чытаю. Ад Караткевіча атрымліваю асалоду ад мовы. Гюго, Салжаніцын, Муракамі, ні дня без кнігі.

На выхадных езджу на лецішча, пасадзіў там сад. Зрабіў прыгажосць. Каб з унукамі можна было паганяць мячык.

Поспех і каханне

Каб выступаць у Маладзечне, трэба заўсёды ствараць новую праграму. Таму ў нас заўсёды поўная зала. А пасля канцэртаў не магу заснуць. Трэба цішыня.

Я люблю прыгажосць, а дома павінны быць тыл. Мы з жонкай Святланай працуем у блізкіх сферах, абодва ў творчасці. Святлана і Палац культуры заўсёды дапамагалі ў маіх шалёных праектах. Як бы я без іх паставіў оперу? Але ж і палацу гонар, што выйшаў праект, народжаны і імі. Яна мой аднадумца, і гэта ў вельмі многім падтрымлівае.

Рыгор Сарока святкуе 75-годдзе: «Рухавік, з якога можна браць прыклад»