Адразу некалькі расійскіх СМІ паведамілі пра жудаснае забойства ў Екацерынбургу. Ахвярай стаў маленькі хлопчык, у забойстве падазраюць яго маці, грамадзянку Беларусі, і бацьку.
28 лістапада ў адным з паркаў горада знайшлі цела 9-гадовага хлопчыка.
«Дзіця білі бізунамі, а потым засунулі ў рот кляп. Пасля гэтага цела закапалі на тэрыторыі лесапарку.»
Па папярэдніх дадзеных, дзіця забілі на «рэлігійнай глебе». Пры ператрусе ў кватэрызнайшлі Біблія.
Па адной з версій, дзіцяці білі бізунамі, каб «выгнаць зь яго дэманаў», — распавядае крыніца ў сілавых структурах. — Але самае страшнае, што ва ўсім гэтым рытуале ўдзельнічалі бацькі дзіцяці.
Па адной з версій, у расправе ўдзельнічаў бацька дзіцяці. Магчыма, дзейнічала секта. Па іншай — хлопчыка забіла родная маці», — паведамляе «КП-Екацярынбург» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.
Паведамляецца, што бацька дзіцяці і яго саўдзельнікі цяпер знаходзяцца ў Екацярынбургу, іх затрымалі.
А вось маці хлопчыка, грамадзянка Беларусі, нібыта збегла на радзіму.
Праўда, екацерынбургскія сілавікі пакуль не пацвердзілі гэтую гісторыю мясцовым СМІ.
«Наша Ніва» звярнулася ў беларускі Следчы камітэт і прэс-службу МУС. Там пакуль што не валодаюць інфармацыяй.
У аддзяленні пасольства Беларусі ў Екацерынбургу адказалі, што пакуль не могуць пацвердзіць, ці сапраўды загінулы хлопчык і яго маці маюць беларускае грамадзянства.
«Мы ведаем пра гэты выпадак толькі са СМІ. Пасольства накіравала запыт у паліцыю, чакаем адказ», — паведаміў «Нашай Ніве» кіраўнік аддзялення беларускага пасольства ў Екацерынбургу Васіль Кунскі.
• Текст доступен на языке: Русский