Раніцай 26 лістапада паступіла паведамленне, што гарыць салома ў вёсцы Валодзькі.

Устаноўлена, што аб’ектам пажару стала сцірта саломы ў рулонах памерамі 3,5х18 метраў, вышыня сцірты 3,5 метра.

Салома ўраджаю гэтага года, належыць сялянскай гаспадарцы. Згодна тлумачэнню, пажар пачаўся ў цэнтральнай частцы сцірты з супрацьлеглага ад дарогі боку. Адлегласць да лесу каля 15 метраў.

Агонь знішчыў 20 тон ячменнай саломы ў рулонах. Работнікі МНС і сялянскай гаспадаркі выратавалі сумеснымі дзеяннямі 10 тон саломы. Нанесеная матэрыяльная шкода на суму 900 беларускіх рублёў.

Прычына пажару высвятляецца. Пажар мог узнікнуць у выніку падпалу або неасцярожнага абыходжання з агнём.

У выпадку надзвычайнай сітуацыі не панікуйце і неадкладна набірайце нумары тэлефонаў 101 або 112. Да прыбыцця супрацоўнікаў МНС скарыстайцеся першаснымі сродкамі пажаратушэння, калі здароўю і жыццю нічога не пагражае.

• Текст доступен на языке: Русский