Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб прызначэнні міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога на пасаду першага намесніка прэм’ер-міністра. А Аляксандра Турчына, які займаў гэтую пасаду, прызначыў старшынёй Мінаблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што кіраўніцтва Мінскай вобласці мяняецца не ў сувязі з кадравымі праблемамі: цяперашні старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка пакідае пасаду па стане здароўя.
Аляксандр Турчын нарадзіўся ў 1975 годзе ў Навагрудку. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт (2002), Акадэмію кіравання (2009).
Працаваў загадчыкам крамы ў Навагрудскім раёне, падатковым інспектарам у Навагрудскім раёне, галоўным кантралёрам-рэвізорам Міністэрства фінансаў па Навагрудскім раёне і Гродзенскай вобласці.
У 2004—2010 гадах працаваў спачатку начальнікам фінансавага аддзела, а затым намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама. У 2010—2012 — старшыня камітэта па эканоміцы Мінскага аблвыканкама, у 2012-2015 — намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама. У 2015-2016 — памочнік прэзідэнта па Гомельскай вобласці. У 2016-2018 — кіраўнік Апарату Савета міністраў.
У 2018-2019 — першы віцэ-прэм’ер.
Пра тое, як былы старшыня Мінаблвыканкама наведваў школу №14 у Маладзечне, можна пачытаць тут.

• Текст доступен на языке: Русский