Антон Валуевіч па рашэнні суда атрымаў штраф у памеры 50 рублёў.

Адзіночны пікет ён зладзіў 25 лістапада насупраць Маладзечанскага раёвыканкама. На шыльдзе ён выказаў патрабаванне ў бок улады “вярнуць даўгі за вайну”.

Валуевіч патрабуе, каб дзяржава выдзеліла яму кватэру.

Падрабязней пра сітуацыю чытайце тут: Ветэран вайны ў Афганістане патрабуе бясплатнае жыллё ў Маладзечне.