Іван Літвіновіч і Алег Рабцаў на чэмпіянаце Беларусі па скачках на батуце. Фота АНТ.

Учора, 28 лістапада, у Токіо пачаўся Чэмпіянат свету па скачках на батуце, піша БелТА.

Спаборніцтвы працягнуцца да першага снежня. 340 спартсменаў з 37 краін прэтэндуюць не толькі на 15 камплектаў узнагарод, але і алімпійскія ліцэнзіі.

У стартах мужчын Беларусь прадставяць пяць батутыстаў.

Сярод іх – віляйчанін Іван Літвіновіч. Ён выступіць у індывідуальных скачках.

Пра спартыўныя перамогі Івана мы пісалі неаднойчы. Нагадаем, што хлопец вучыўся ў вілейскім каледжы на аўтаслесара. Да спорта з дзяцінства яго далучыла мама Таццяна Літвіновіч – трэнер па спартыўнай акрабатыцы.

Іван пачынаў займацца скачкамі на батуце ў Вілейцы, у спартыўнай школе алімпійскага рэзерву, у трэнера Пятра Зайцава. Цяпер у сталіцы спартсмена трэніруе Вольга Уласава.

• Текст доступен на языке: Русский