Фота youtube.com

Прыкладна ад 20 снежня на традыцыйных кірмашах на Маладзечаншчыне можна будзе набыць навагодняе дрэва, расказалі карэспандэнту ў Маладзечанскім лясгасе.

– Навагоднія дрэвы будзем прадаваць у ранейшых месцах: ва ўсіх лясніцтвах раёна, на Старым Месце, ля «Электрамодуля», ля ГЦ «Спадарожнік», на Цэнтральнай плошчы, на Драздовіча, бойкі гандаль ідзе па Віленскай, 125, у Маладзечанскім лясніцтве, – расказаў намеснік дырэктара лясгаса Віталь Дземеш.

Ялінкі, у залежнасці ад вышыні, будуць каштаваць ад 10 да 60 рублёў. За шэсць рублёў можна будзе набыць навагодняе дрэва, ад 15 да 20 рублёў – дрэва ў кадцы.

– Сёлета мы вызначалі градацыю па вышыні да двух метраў. Дрэвы і метр, і паўтара, і два будуць каштаваць аднолькава, – тлумачыць намеснік дырэктара.

Па словах спецыяліста, навагоднія дрэвы гадуюць на спецыяльных плантацыях. Каб вырасла ялінка вышынёй адзін метр, трэба пяць гадоў, каб два – сем.

Дзе будуць прадаваць навагоднія ялінкі ў Вілейцы, можна пачытаць тут.

• Текст доступен на языке: Русский