Беларуская чыгунка ад 2 снежня запусціць мабільны дадатак для афармлення праязных дакументаў – «БЧ. Мой цягнік». Пра гэта БелТА паведаміў сёння на брыфінгу намеснік начальніка пасажырскай службы ўпраўлення беларускай чыгункі Дзяніс Танканог.
У кастрычніку-лістападзе мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік» быў даступны закрытай групе карыстальнікаў. У доследнай эксплуатацыі паўдзельнічалі больш за чатырыста чалавек.
– Ад 2 снежня дадатак будзе даступны для бясплатнай запампоўкі карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў на платформах Android і iOS”, – сказаў Дзяніс Танканог.
• Текст доступен на языке: Русский