Урад Беларусі вызначыў раёны, якія адносяцца да неспрыяльных для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, на 2020-2024 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна.
У пералік унеслі 66 раёнаў краіны з 118 раёнаў, якія ёсць у Беларусі.
У Гродзенскай вобласці для вытворчасці сельгаспрадукцыі неспрыяльныя 3 раёны, у Брэсцкай – 5, у Мінскай – 7, у Магілёўскай – 13, у Віцебскай – 18 і ў Гомельскай – 20.
З сямі раёнаў Мінскай вобласці неспрыяльнымі прызналі Вілейскі, Валожынскі і Мядзелскі раёны.
У Палажэнні аб парадку аднясення раёнаў да неспрыяльных для вытворчасці сельгаспрадукцыі, неспрыяльным прызнаюцца раёны, на тэрыторыі якіх у сувязі з прыродна-кліматычнымі, глебавымі, экалагічнымі і сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі арганізацыя высокарэнтабельнай вытворчасці не ўяўляецца магчымай.
• Текст доступен на языке: Русский