Ілюстрацыйнае фота mlyn.by.

Да пачатку зімы зрабілі ямачны рамонт дарогі паміж вёскамі Бубны і Заброддзе Вілейскага раёна, піша mlyn.by.

Гэта вынік звароту на прамую лінію Мінаблвыканкама. Кіроўцы прызнаюцца: не чакалі, што пытанне вырашыцца за некалькі дзён. Па ўспамінах старажылаў, пяцікіламетровы ўчастак пад’язнога шляху, пабудаваны ў канцы 90-х, некалькі гадоў быў сапраўдным выпрабаваннем для аўтамабіляў. Дайшло да таго, што пераадольваць на машыне выбоіны можна было толькі на першай перадачы.

— Тут жа сыходзяцца шляхі ўсіх кіроўцаў раёна. Тэхніка гаспадаркі, школьны аўтобус, пошта, малакавоз, аўтамагазін… І зразумелая справа, што легкавыя машыны менш за ўсё разбіваюць дарогу. Мы і не прасілі нейкага новага асфальту. Проста ямачны рамонт, — кажа Эдуард Мечыслававіч. — Цяпер усё ўдзячныя за такую аператыўнасць з боку аблвыканкама.

Жыхары Заброддзя кажуць, што дарожнікі выдаткавалі на працу чатыры-пяць дзён, і збіраюцца накіраваць у аблвыканкам падзячны ліст.

• Текст доступен на языке: Русский