На месцы здарэння. Фота СК Рэспублікі Беларусь.

Ашмянскія следчыя скончылі расследаванне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да 17-гадовага жыхара Смаргоншчыны.

Падставай прымянення гвалту паслужылі неправамерныя дзеянні самога пацярпелага. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, напярэдадні канфлікту 27-гадовы жыхар Ашмянскага раёна драўлянай палкай некалькі разоў стукнуў па аўтамабілі, на якім разам са сваім знаёмым прыехаў непаўнагадовы.

Пасля гэтага ў 17-гадовага жыхара Смаргоншчыны і ўзнікла жаданне высветліць адносіны з пацярпелым. Па дадзеных следства, сёлета, 19 верасня, каля 21.00 абвінавачаны пабіў 27-гадовага мужчыну драўлянай бітай і прычыніў яму цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Бойку бачыла 23-гадовая жонка пацярпелага. Яна пачала заступацца за свайго мужа. Тады абвінавачаны бітай стукнуў жонку пацярпелага і зламаў ёй руку.

Следчыя агледзелі месца здарэння, дапыталі сведак, атрымалі вынікі экспертыз.

Ашмянскі раённы аддзел Следчага камітэта прад’явіў абвінавачанне па частцы 1 артыкула 147 – наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. А таксама па частцы 1 артыкула 149 – наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання.

Непаўналетняга ўзялі пад нагляд. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд. Акрамя таго, следчыя выдзелелі і накіравалі ў РАУС матэрыял аб пашкоджанні пацярпелым аўтамабіля. Цяпер разгледзяць пытання аб прыцягненні 27-гадовага жыхара Ашмянскага раёна па артыкуле 10.9 Каап – наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці.

• Текст доступен на языке: Русский